На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка і закладка ў траншэі траў трэцяга ўкосу. Работнікаў і спецыялістаў ААТ “Граніт-Агра” ён радуе сваёй ураджайнасцю.

– Працуем актыўна, да выканання плана ў 26 тон сенажу засталося каля 15 %, – адзначае галоўны аграном гаспадаркі Алена Майсейчык. – Дзякуючы адносна цёпламу і дажджліваму надвор’ю травы выраслі добрыя. Цяпер збіраем люцэрну. У параўнанні з першымі двума ўкосамі трэці прыемна здзівіў: люцэрна высокая, густая, сакавітая. План выканаем, нарыхтуем дастаткова якасных кармоў на зіму. Таксама днямі пачалі закладку сіласу, ужо нарыхтавана больш за 500 тон. План – 35 тысяч тон. Кукуруза вырасла нераўнамерна, таму трэба будзе пастарацца, каб выканаць яго на 100 %.

Ва ўрочышчы Куба каля вёскі Ліжэйкі на касьбе траў занята шыроказахопная каса, якая адразу збірае скошаную траву ў валок, на падборы – камбайн “Ягуар”, на адвозцы – сем МАЗаў, на якіх працуюць вопытныя вадзіцелі, перадавікі ўборачнай кампаніі. У іх ліку – пераможца прафесійнага спаборніцтва на жніве Міхаіл Нагорны. Сёлета ён перавёз каля 4700 тон збожжа. Па заканчэнні жніва перайшоў на адвозку кукурузы, а затым і зялёнай масы.

– Адпачываць няма калі, трэба гаспадарцы дапамагаць і дастойна зарабляць, калі для гэтага ёсць магчымасці. Толькі як скончацца палявыя работы, можна будзе адпачыць, – расказвае Міхаіл Іванавіч

 У водпуск ён звычайна ідзе пасля навагодніх святаў, калі заканчваецца напружаны аграрны сезон. Ва ўнукаў пачынаюцца зімовыя канікулы, у час якіх яны любяць гасцяваць у бабулі з дзядулем у Круцілавічах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации