Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні з прафесійным святам.


– Здароўя, шчасця вам і вашым блізкім, энергіі і плёну ў працы. Даведзеныя паказчыкі мы выконваем, але яшчэ ёсць да чаго імкнуцца і на каго раўняцца. Спадзяюся, калі будзем старацца, то ўсё ў нас абавязкова атрымаецца. Таму сіл, цярпення і каб праца прыносіла не толькі вынік, але і задавальненне, а ў калектыве панавала сяброўская атмасфера, – пажадаў калегам дырэктар падраздзялення Васіль Шпакоўскі.
З цёплымі словамі віншаванняў і падарункамі прыйшлі ўшанаваць работнікаў філіяла госці.
Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік пажадаў не спыняцца на дасягнутым, каб у калектыве было разуменне, рухацца толькі наперад і верыць у лепшае.


Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама дрываколу Валерыю Райдзюку, падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – станочніку дрэваапрацоўчых станкоў Васілю Кавальскаму.

– Удачы ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра, каб заўжды спаўняліся жаданні, а для гэтага былі добрыя фінансавыя рэзервы, – далучыўся дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк і падарыў набор інструменту, каб рамонтаў было менш і яны былі якаснымі.

Радасці, весялосці, добрага настрою, бадзёрасці, прыходзіць на работу і вяртацца з яе з песняй пажадаў работнікам Сяргей Малышчык.


У Дзятлаўскім раёне газазабеспячэння таксама прайшоў урачысты сход. З надыходзячым прафесійным святам калектыў установы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, пажадаў новых прафесійных дасягненняў, задавальнення ад працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту.







Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае