Дырэктарам сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава назначана Марына Анатольеўна Сербін.
Яна нарадзілася 20 студзеня 1989 года ў вёсцы Раклевічы. У 2008 годзе скончыла Лідскі каледж ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя”. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасцях “пачатковая адукацыя, сацыяльная педагогіка”. Педагагічную дзейнасць пачынала ў 2010 годзе сацыяльным педагогам сярэдняй школы № 14 горада Баранавічы. У 2016-2021 гадах прадоўжыла работу ў Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе на пасадах сацыяльнага педагога, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. З 2021 па 2023 гады была сацыяльным педагогам сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава. З 2023 года да нядаўняга часу – намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga