Пытанне: ці сур’ёзнае пакаранне прадугледжана за крадзеж маёмасці?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– На гэта ўплываюць розныя фактары. За дробны крадзеж могуць пакараць штрафам, за буйны – нават абмежаваннем або пазбаўленнем волі на некалькі гадоў. Вось, напрыклад, нядаўна была ўзбуджана справа на жыхара Дзятлаўскага раёна, 1963 года нараджэння за крадзеж.  Мужчына раней быў судзімы, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. На працягу прыблізна двух месяцаў ён украў 19 асобін свойскай птушкі (бройлераў, курэй-нясушак, гусей, качак, пеўняў) у сваёй суседкі. Агульная шкода склала 400 рублёў. Максімальным пакараннем для яго можа стаць пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Здаецца, украў не на мільёны – так, дробязь, а адказваць прыйдзецца па поўнай. Спадзяюся, што гэты грамадзянін зразумеў, што ад лёгкай здабычы карысці не бывае.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации