Ужо зусім хутка расчыняць для дзяцей свае дзверы і паклічуць за парты навучальныя ўстановы. А пакуль ёсць час, актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года і бацькі, і дзеці. На жаль, некаторым з-за розных абставінаў зрабіць гэта даволі складана. Так, падтрымаць навучэнцаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, прыйшлі прадстаўнікі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна. Яны прынеслі канцылярскія рэчы і салодкія пачастункі. Ва ўстанове цяпер жывуць сем чалавек: адна дзяўчынка ходзіць у дзіцячы садок, ёсць школьнікі малодшых і старэйшых класаў, а таксама студэнты каледжаў.

– Удачы вам у вучобе, перспектыў, надзейных і верных сяброў, якія заўжды будуць вас падтрымліваць і прыйдуць на дапамогу. Няхай навучальны год пройдзе лёгка, хутка і запамінальна, а ў вашым жыцці будуць перамены толькі да лепшага, – пажадалі намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Андрэй Лаўнік і прафсаюзная група.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации