З 11 па 13 жніўня ў раёне праводзіцца маніторынг гатоўнасці ўстановаў адукацыі да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2026-2027 навучальным годзе.

12 жніўня міжведамасная камісія наведала яшчэ восем установаў, сярод якіх Дварэцкая сярэдняя школа і дзіцячы сад, Круцілавіцкая базавая школа, Таркачоўскі дзіцячы сад, Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук і дзіцячы сад, Раклевіцкі дзіцячы сад, сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава.

Падчас аб’езду школ і дзіцячых садкоў асаблівая ўвага звяртаецца на бяспеку арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу, санітарны стан памяшканняў, адпаведнасць школьнай мэблі росту дзяцей, гатоўнасць харчблокаў, якасць касметычнага або капітальнага рамонту ў класах і калідорах, надзейнасць замацавання спартыўнага абсталявання ў залах і на стадыёнах, а таксама ўкамплектаванасць педагагічнымі работнікамі, наяўнасць зацверджаных навучальных планаў і падручнікаў і іншае.


Яшчэ пахне свежай фарбай, стаіць незвычайная цішыня ў калідорах, акуратна раскладзены на паліцах падручнікі і дадатковы матэрыял, роўненькімі радочкамі стаіць спартыўны інвентар, але школа нібы затаіла дыханне перад яшчэ адным стартам у новы навучальны год, які ў чарговы раз пакліча ў светлыя і абноўленыя школьныя памяшканні сваіх выхаванцаў, каб дапамагчы кожнаму з іх выбраць сваю дарогу ў будучыню.




































Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае