Пытанне: у Беларусі працягваюць рэгістравацца факты інтэрнэт-махлярства ў дачыненні да людзей ад імя быццам бы іх кіраўнікоў? Як не трапіць у падобную сітуацыю?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:

– Сапраўды, у апошні час ашуканцы ўсё часцей прыкідваюцца кіраўнікамі, ад імя якіх прымушаюць сваіх ахвяр выконваць розныя маніпуляцыі з фінансамі, каб развесці даверлівых падначаленых на грошы.

Спачатку махляры вывучаюць чаты працоўных калектываў у месенджарах, збіраюць інфармацыю аб арганізацыі і кіраўніках, ствараюць уліковыя запісы ад іх імя. Далей з дапамогай фэйкавага акаўнта кіраўніка яны ўступаюць у перапіску з падначаленымі і даюць пэўныя ўказанні ці тлумачэнні.

Часцей за ўсё такі “кіраўнік” паведамляе аб маючай адбыцца размове з нібыта супрацоўнікамі праваахоўных, кантралюючых і іншых дзяржорганаў, пры гэтым просіць захаваць канфідэнцыйнасць стасункаў. Для пераканаўчасці ашуканцы адпраўляюць галасавыя паведамленні ад кіраўніка, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, або ажыццяўляюць званкі. Патэнцыйным ахвярам для пацвярджэння паўнамоцтваў могуць даслаць фотаздымак пасведчання або копіі якіх-небудзь службовых дакументаў, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. У выніку такіх стасункаў зламыснікі схіляюць пацярпелага да перадачы рэквізітаў доступу да банкаўскіх рахункаў, пераліку грашовых сродкаў або перадачы грошай кур’ерам.

Пры паступленні паведамлення або званка ад кіраўніка з падобным зместам неабходна пераканацца ў правільнасці назвы акаўнта і нумара тэлефона, звязацца з начальнікам па гарадскім або мабільным тэлефоне. Варта звярнуць увагу на наяўнасць або адсутнасць на экране перапіскі апавяшчэнняў “дадаць” і “заблакаваць”. Гэта сведчыць аб тым, ці ёсць у мабільных кантактах тэлефона дадзены чалавек. Таксама рэкамендуецца зрабіць паўзу ў стасунках і абмеркаваць узніклую сітуацыю з кімсьці са знаёмых ці блізкіх.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации