У школьных і дзіцячых аздараўленчых летніках нашага раёна ў рамках акцыі “Бяспечныя канікулы” сумесна з супрацоўнікамі РАНС, актывістамі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа ладзіцца акцыя “Знайдзі ў сабе валанцёра”.

Як расказала лідар раённага дабрачыннага аб’яднання Галіна Касцюк, у рамках летняй праграмы праведзена 14 мерапрыемстваў для больш чым 600 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Іх удзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю Таварыства Чырвонага Крыжа, даведаліся, каму арганізацыя аказвае дапамогу. Асаблівая ўвага акцэнтавалася на атрыманні практычных навыкаў. Галіна Эдвардаўна правяла для дзяцей майстар-класы па замацаваннні алгарытмаў дзеянняў у экстранных сітуацыях і асваенні базавых прыёмаў аказання першай дапамогі. Для школьнікаў таксама былі праведзены ўводныя курсы валанцёраў: ім расказалі, як пачаць удзельнічаць у добрых справах і стаць часткай валанцёрскага руху.

Сярод пляцовак, дзе на канікулах прайшлі такія мерапрыемствы, – летнікі сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай, Хвінявіцкай, Дварэцкай сярэдніх, Круцілавіцкай базавай школы, а таксама дзіцячы санаторый “Баравічок”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации