З 4 жніўня на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама прызначана Юлія Юр’еўна Кугейка.

Пасведчанне ёй уручыў і павіншаваў з адказным этапам у жыцці намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

Юлія Юр’еўна нарадзілася 31 кастрычніка 1986 года ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна. Скончыла Гродзенскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча гандлю, Гуманітарны каледж ГрДУ імя Я. Купалы, вышэйшую адукацыю атрымала таксама ў ГрДУ імя Я. Купалы. Мае дзве спецыяльнасці: “гандлёвая справа” і “дашкольная адукацыя”. Юлія Кугейка прайшла працоўны шлях ад прадаўца да выхавальніка Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. З 2019 па 2024 гады працавала інспектарам, а з 2025 года і да нядаўняга часу – старшым інспектарам Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта.  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации