Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:

– Калі вам патэлефанавалі і гавораць, напрыклад, што “гэта служба бяспекі” або “па вашай карце цяпер хтосьці спрабуе нешта купіць”, вазьміце на ўзбраенне гэтыя тры фразы, пасля якіх зламыснікі самі скончаць з вамі размову.

Першая фраза: “Я перазваню сам. Назавіце нумар вашай гарачай лініі”. Сапраўдны супрацоўнік банка спакойна прадыктуе нумар або прапануе патэлефанаваць па нумары з абароту карты. А вось ашуканец пачне выдумляць адгаворкі (“нумар не прымае ўваходныя”, “у вас няма часу, рахунак заблакуюць праз хвіліну”). Калі вы пачулі адмову назваць нумар – неадкладна кладзіце трубку і набірайце банк самастойна.

Другая фраза: “Пачакайце. Я ўключаю запіс размовы”. Не пытайце дазволу, проста папярэдзьце і зрабіце паўзу. Аферысты працуюць нелегальна, і любое згадванне фіксацыі доказаў для іх непрымальнае. У большасці выпадкаў пасля гэтых слоў званок тут жа абрываецца.

Трэцяя фраза: “Давайце праверым праз ваш мабільны дадатак”. Калі вас палохаюць блакіроўкай або просяць назваць код з СМС, адказвайце менавіта так. Аферыст будзе ўсімі сіламі пераконваць, што “дадатак завіс”, “аперацыю пацвердзіць трэба цяпер”, “гэта іншы аддзел”. Спыніце размову, зайдзіце ў дадатак і пераканайцеся, што ўсё ў парадку. Калі заўважылі нешта падазронае – блакуйце карту прама там і тэлефануйце на афіцыйную гарачую лінію.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации