Ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг “Ідзі за марай”. Пра мару расказвае наша нацыянальная легенда – пра цудоўную кветку папараці, якая цвіце ў летнюю ноч на Івана Купалу. І ў таго, хто здолее яе знайсці, здзейсняцца ўсе жаданні і мары. Так і атлеты з усіх куткоў Еўропы збяруцца ў Мінску ў чэрвені 2019 года, ідучы за сваёй марай, каб здабыць каштоўную ўзнагароду. Афіцыйным дэвізам ІІ Еўрагульняў будзе выказванне Bright Year, Bright You (“Яркі год, яркі ты”). Таксама будзе руская варыяцыя лозунга – “Время ярких побед” і беларуская – “Час яскравых перамог”. Беларусь атрымала права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. І Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды.
БелТА
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации