Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы турнір па міні-футболе сярод сілавых структур.
У барацьбе за званне чэмпіёнаў прынялі ўдзел каманды Дзятлаўскага РАНС, папраўчай калоніі-пасялення № 26 і раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Арганізатарамі выступілі Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, раённы камітэт ГА БРСМ, раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа. Кожная зборная прадэманстравала волю да перамогі, тактыку і камандны дух.
Першае месца ў турніры заняла каманда Дзятлаўскага РАНС; другое – каманда раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС; трэцяе месца – зборная ПКП № 26.







Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga