У незвычайным фармаце – рэжыме анлайн-бенефісу – прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Драйв “БРПА” на Дзятлаўшчыне – размова без сцэнарыя”.

Ініцыятарам і вядучай мерапрыемства выступіла старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Удзел у гульні прымалі актывісты раённай піянерскай арганізацыі і іх сябры з моладзевага аб’яднання ГА “БРСМ” – прадстаўнікі трох установаў адукацыі: гімназіі № 1 горада Дзятлава, Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, Дварэцкай сярэдняй школы. Гульцы актыўна ўключыліся ў заданні, падтрымлівалі адзін аднаго і дэманстравалі не толькі веды, але і ўменне хутка думаць, а таксама творчы падыход да вырашэння задач.

Гульня складалася з пяці захапляльных лакацый, кожная з якіх правярала розныя бакі інтэлекту і раскрывала піянерскую тэматыку.

Напрыканцы Ірына Мішчанка заключыла, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям не толькі пашыраць кругагляд, але і адчуваць сябе часцінкай вялікай і важнай справы, вучыцца быць ініцыятыўнымі, адказнымі і згуртаванымі. “Драйв “БРПА” на Дзятлаўшчыне – размова без сцэнарыя” яшчэ раз даказала, што энергія юнацтва і імкненне да ведаў здольны пераадольваць любыя адлегласці, нават тыя, што раздзяляюць удзельнікаў у анлайн-прасторы.

Дар’я БУРДУН,

карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации