Пытанне: як знайсці ўправу на дамашняга агрэсара?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:
– Аддзел аховы і прафілактыкі правапарадку АУС райвыканкама нагадвае, што за ўчыненне псіхічных і фізічных пакутаў у адносінах блізкіх сваякоў, у тым ліку былых мужа ці жонкі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 10 базавых велічыняў, грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту.
У выпадку, калі вы сталі ахвярай дамашняга насілля, не пакідайце падобныя дзеянні агрэсара беспакаранымі. Паведамляйце аб гэтым на лінію 102, каб у далейшым не было больш цяжкіх наступстваў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga