Пытанне: мой унук скончыў два класы, яго бацькі працуюць, у мяне не заўжды атрымліваецца ўзяць яго да сябе на канікулах, ці прадугледжаны ў ліпені-жніўні школьныя летнікі для такіх дзяцей?

Адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Школьныя летнікі з дзённым знаходжаннем працавалі ва ўсіх установах адукацыі нашага раёна ў чэрвені. Законных прадстаўнікоў з інфармацыяй аб летнім аздараўленні навучэнцаў пазнаёмілі загадзя на раённым і школьных бацькоўскіх сходах, праз класныя чаты і сайты ўстановаў адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, бацькі якіх выказалі згоду, прайшлі аздараўленне ў час першай змены па льготнай цане. Для тых, хто ўжо адпачываў у гэтым годзе, другая змена прадугледжана за поўную аплату. Для навучэнцаў 6-10 гадоў і старэйшых сёлета яшчэ ёсць магчымасць аздаравіцца: з 16 па 30 ліпеня на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча будзе функцыянаваць летнік “Благо.by”, з 23 ліпеня па 12 жніўня на базе Дварэцкай сярэдняй школы пачне работу дзённы выхаваўча-аздараўленчы летнік “Вясёлая планета”, а з 3 па 21 жніўня дзённы аздараўленча-выхаваўчы летнік адкрые свае дзверы ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе. Гэтыя летнікі гатовы прыняць усіх жадаючых.  

На працягу канікулаў у школах і Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі арганізаваны і іншыя карысныя віды занятасці, у тым ліку гурткі і тэматычныя пляцоўкі. Па больш поўную інфармацыю бацькам дзяцей варта звяртацца да кіраўніцтва ўстановаў адукацыі.

З 24 ліпеня па 11 жніўня таксама ёсць магчымасць аздаравіцца ў дзіцячым санаторыі “Баравічок” – больш падрабязную інфармацыю аб кошце пуцёшкі і іншых умовах можна атрымаць, звязаўшчыся з адміністрацыяй санаторыя “Радон”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации