Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта адшукваецца Дзмітрый Анатольевіч Мікулка, 12 верасня 1983 года нараджэння, які прапаў без вестак.

Ён жыў па адрасе: в. Лапушна, вул. Юбілейная, д. 1, кв. 4. У сакавіку 2026 года Дзмітрый Мікулка паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю, а з 5 мая перастаў выходзіць на сувязь з роднымі, і яго месцазнаходжанне не вядома.

Прыкметы: на выгляд 40-45 гадоў, рост 170-175 сантыметраў, хударлявага целаскладу, твар еўрапейскага тыпу, вочы блакітныя, нос прамы, валасы цёмныя, кароткія.

Міхаіл ШАФАРЭВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации