Лета – сезон адпускоў, але, на жаль, і актывізацыі пляжных злодзеяў.
Пра што варта памятаць адпачывальнікам, расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч:
– Большасць крадзяжоў учыняецца менавіта таму, што гаспадары кепска сочаць за сваёй маёмасцю. Пакуль людзі атрымліваюць асалоду ад сонца і вады, зламыснікі ўважліва за імі назіраюць. Найчасцей крадуць мабільныя тэлефоны, кашалькі, сумкі, ювелірныя ўпрыгажэнні, гадзіннікі, адзенне. Злачынцы дзейнічаюць у шматлюдных месцах і карыстаюцца няўважлівасцю сваіх ахвяр.
Каб не застацца без маёмасці і не сапсаваць сабе адпачынак, варта прытрымлівацца простых правіл:
— на пляж барць мінімум рэчаў, абавязкова пакінуць дома ўпрыгажэнні, каштоўнасці, буйныя сумы грошай, захапіць можна тэлефон і невялікую суму на расходы, аднак трымаць іх пад наглядам;
— нават на некалькі хвілін не пакідаць рэчы без кантролю, не класці іх за спінай, а размясціць у полі зроку, не хаваць тое, што дорага каштуе, у абутак ці пад ручнік (там злодзеі шукаюць у першую чаргу);
— лепш адпачываць кампаніяй, каб мець магчымасць наглядаць за маёмасцю па чарзе, калі ж чалавек адзін, то можа папрасіць аб гэтым суседзяў па пляжы;
— калі на пляжы ёсць камеры захоўвання, то найлепш скарыстацца імі.
Тым, хто стаў ахвярай крадзяжу, неабходна неадкладна паведаміць пра злачынства па нумары 102.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga