Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталіем Шулейкам правяла праверку гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі і сушыльных комплексаў да жніва.

Аб выніках работы расказаў загадчык сектара механізацыі сельгасупраўлення Аляксандр Мазоль:

– У межах інспектавання мы наведалі ўсе сельгаспрадпрыемствы Дзяталаўшчыны, праверылі гатоўнасць тэхнікі і збожжасушыльнай гаспадаркі да сёлетняга жніва. Па стане на 26 чэрвеня гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў па раёне складала 73 %, сушыльных комплексаў – 74 %. У ліку лепшых хочацца адзначыць КСУП “Войневічы” і КСУП “Хвінявічы”, найбольш заўваг па ААТ “Дварэц-Агра”.  Камбайнавы парк сельгаспрадпрыемстваў сёлета паменшыўся на дзве адзінкі і складае 53 камбайны, таксама будуць працаваць 19 сушылак. Да пачатку ліпеня рамонты павінны быць завершаны, тэхніка гатова.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации