На адкрытай пляцоўцы каля Дома культуры жыхароў і гасцей гарпасёлка сабраў разам юбілейны дзясяты фестываль – брэндавае мерапрыемства для аматараў творчасці, зберагальнікаў спадчын і ўсіх, хто шчыра любіць родны край.






У рамках канцэртнай праграмы прайшло шэсце ўдзельнікаў свята разам з духавым аркестрам; увазе гледачоў былі прадстаўлены дэфіле мадэляў “Беларуская прыгажуня” і дэфіле народных майстроў “Жывы музей”; прайшоў конкурс на лепшы падворак “Мясцовы каларыт беларускай хаты”; а таксама фотаконкурсы “Закаханыя ў вышыванцы” і “Дзіця ў вышыванцы”.











Са святам землякоў павіншавала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч. Яна падзякавала пасялкоўцам за грунтоўную падрыхтоўку і пажадала добрага адпачынку.












Выдатным дапаўненнем канцэнтрай праграмы ад артыстаў Дзятлаўшчыны стала выступленне гасцей нашага раёна – тэатра моды “Спадчына” з Ваўкавыска, ансамбля народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” з Карэліцкага раёна.





Для дзяцей і дарослых працавалі тэматычныя пляцоўкі Дзятлаўскага РАНС, Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, быў рэалізаваны продаж тавараў народных майстроў.

Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае