Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры праверцы аднаго з раённых упраўленняў капітальнага будаўніцтва, якое выконвае функцыі дзяржаўнага заказчыка пры будаўніцтве і рамонце будынкаў і збудаванняў, выяўлены завышэнні аб’ёмаў і кошту будаўніча-мантажных работ па пяці бюджэтных аб’ектах будаўніцтва на суму больш за 400 тысяч рублёў.
На адным з уведзеных у эксплуатацыю аб’ектаў капітальнага рамонту ўстаноўлена завышэнне кошту работ у суме 29 тысяч рублёў у выніку памылкі ў разліках дагаворнай (кантрактнай) цаны, дапушчанай прыватнай будаўнічай арганізацыяй.
На буйнейшым аб’екце рэканструкцыі, уведзеным у эксплуатацыю ў 2025 годзе, перавышэнне над зацверджанай каштарыснай вартасцю генпадрадчыка склала 101 тысячу рублёў, працэнты за карыстанне падрадчыкам чужымі грашовымі сродкамі – 8,2 тысячы рублёў.
Акрамя таго, на аб’екце, які рэканструюецца пад жылы дом, папярэджана незаконнае расходаванне дзяржаўных сродкаў у суме 122 тысячы рублёў.
Выяўленыя праверкай парушэнні аператыўна ліквідаваны, залішне атрыманыя грашовыя сродкі з працэнтамі за іх карыстанне (індэксацыяй) вернуты ў бюджэт, вінаватыя работнікі прадпрыемства прыцягнуты да адказнасці.
Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga