Акунуліся ў свет сучаснай журналістыкі выхаванцы летніка “Расток” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”. Гэта мерапрыемства дазволіла школьнікам не толькі ўбачыць, як працуе СМІ знутры, але і задумацца аб выбары будучай прафесіі.

Яны пазнаёміліся з супрацоўнікамі арганізацыі: карэспандэнтамі, тэхнічнымі рэдактарамі і іншымі спецыялістамі, спецыфікай іх працы, з сучаснымі патрабаваннямі да журналісцкіх матэрыялаў, а таксама з дасягненнямі калектыву рэдакцыі і ўзнагародамі. Даведаліся і аб усіх этапах стварэння нумара газеты: ад збору інфармацыі да фінальнай вёрсткі.

Падобныя сустрэчы дапамагаюць моладзі лепш зразумець спецыфіку сучасных медыя і зрабіць усвядомлены выбар будучай прафесіі ў сферы журналістыкі і масавых камунікацый.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации