У рамках аднайменнай акцыі адзін дзень з Чырвоным Крыжам правялі наведвальнікі летніка «Сяброўства» сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.
У госці да навучэнцаў завітала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Эдвардаўна Касцюк.
Яна расказала школьнікам гісторыю стварэння міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Чырвонага Крыжа, пазнаёміла з яе сімволікай і атрыбутамі. Навучэнцы даведаліся, што валанцёрамі Чырвонага Крыжа могуць стаць усе, хто жадае дапамагаць людзям. Галіна Эдвардаўна расказала, чым займаецца раённая арганізацыя, пра каго клапоцяцца сёстры міласэрнасці, у якіх справах могуць прыняць удзел юныя валанцёры.
І. КАЎКЕЛЬ