Галоўныя прынцыпы стварэння і забеспячэння здаровых і бяспечных штодзённых умоваў працы, у тым ліку пры падрыхтоўцы і правядзенні ўборачнай кампаніі 2026 года, – гэта папярэджанне, прафілактыка траўматызму і няшчасных выпадкаў. З гэтай мэтай мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама ў саставе спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, супрацоўніка райЦГЭ, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК наведала КСУП “Войневічы” і правяла навучальны семінар з яго работнікамі.

У час заняткаў асабліва было падкрэслена, што асноўнай з прычын няшчасных выпадкаў, пажараў з’яўлялася асабістая неасцярожнасць работнікаў, а таксама ігнараванне або грубае парушэнне палажэнняў і інструкцый па ахове працы, парушэнне і невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Абавязковай умовай забеспячэння бяспекі працы на ўсіх этапах правядзення ўборачных работ з’яўляецца выкананне работнікамі сваіх абавязкаў, патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Аляксандр КАМАРОЎ,

галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации