Два сямнаццацігадовыя падлеткі, акрамя ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, будуць знаходзіцца і на ўліку ў доктара-нарколага. Справа ў тым, што юнакі рана адчулі сябе дарослымі і пілі піва ў грамадскіх месцах.
Адзін з парушальнікаў паспрабаваў алкагольны напой у кампаніі сяброў на стадыёне «Колас», а калі вяртаўся дахаты, быў затрыманы. За распіццё алкаголю ў грамадскім месцы ён пакараны штрафам — 0,5 базавай велічыні.
Аналагічным штрафам пакараны другі парушальнік, які піў піва на аўтобусным прыпынку ў аграгарадку Дварэц, дзе і быў затрыманы міліцыяй.
А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі