З 1 ліпеня 2026 года для фізічных асоб, якія прымяняюць падатак на прафесійны даход, устанаўліваецца яго штомесячны мінімальныпамер. Кожнызарэгістраваны плацельшчык павінен будзе пералічваць у бюджэт не менш за 45 рублёў у месяц (без уліку льгот).
Новаўвядзенне закране ў першую чаргу тых, хто лічыцца ў сістэме,але не вядзе актыўную дзейнасць. Раней пры адсутнасці даходу плаціцьпадатак было не трэба, а з 1 ліпеня нават за “нулявы” месяц без адзінага чэка падатак будзе налічаны. Каліфактычны даход за месяц складзе малую суму, падатак з яго (напрыклад, 20рублёў) будзе ніжэйшы за мінімальны парог, то да выплаты ўсё роўна налічваецца 45 рублёў.
Для грамадзян, якія атрымліваюць пенсію, з улікам ільгот па страхавых узносах у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, мінімальны падатак складзе 18 рублёў у месяц.
Калі тры разы запар не аплаціць своечасова налічаную суму (тэрмін выплаты – не пазней за 22-е чысло наступнага месяца), падатковая інспекцыя мае права выключыць грамадзяніна з рэестра плацельшчыкаў. Аднавіць рэжым “самазанятага” можна будзе толькі праз паўгода.
Калі грамадзянін зарэгістраваны ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, але дзейнасць не ажыццяўляе, раім да30 чэрвеня зняцца з уліку праз дадатак “Прафдаход” (Настройкі – Уліковы запіс – Зняцце з уліку). Інакш з 1 ліпеня неабходна будзе штомесячна плаціць мінімальны падатак.
Іван ГІРЫК,
намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga