У рамках праводзімых мабілізацыйных вучэнняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ваеннаабавязаныя прыбылі на даўкамплектаванне ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна.

– У першы дзень ідзе іх рэгістрацыя, экіпіроўка, размеркаванне па штатных пасадах, з імі праводзіцца інструктаж і далей ваеннаабавязаныя будуць выконваць задачы па прызначэнні, – пракаменціраваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Вучэнні праводзяцца з мэтай асвяжыць атрыманыя на службе веды і навыкі і яшчэ раз пацвердзіць званне абаронцы Айчыны.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации