Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі.
Згодна з Законам “Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі” Генеральная пракуратура вызначана органам, каардынуючым яе выкананне. Паводле артыкула 13 Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асобных груп і асоб за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, паглыбленні разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі і пагроз ад яе.
Для канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва і прыняцця сумесных эфектыўных мер барацьбы Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі – органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пад эгідай савета Генпракуратура Расійскай Федэрацыі штогод арганізуе Міжнародны моладзевы конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы “Разам супраць карупцыі”, адкрыты для ўдзельнікаў любых краін.
Канкурсантам (фізічным асобам або творчым калектывам) ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях “Лепшы малюнак”, “Лепшы плакат”, “Лепшы відэаролік”.
Да 1 кастрычніка арганізаваны прыём работ на афіцыйным сайце Міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення. Конкурс складаецца з двух этапаў: паўфінал праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2026 года асобна ў кожнай краіне. Работы па намінацыях ацэняць Нацыянальныя конкурсныя камісіі, адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання. Конкурсныя работы, якія занялі першыя месцы, пройдуць у фінал, што адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2026 года. Міжнароднае журы вызначыць пераможцаў і прызёраў кожнай з намінацый. Цырымонія іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі будзе праходзіць у Маскве да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе працоўную, творчую, вучнёўскую моладзь установаў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці.
Служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga