Кожны дзень у выхаваўча-аздараўленчым летніку “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна насычаны цікавымі падзеямі і карыснымі справамі. Адзін з іх пачаўся з паездкі ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй храма, пачулі, як іграе самы велічны музычны інструмент – арган, спусціліся ў падвал касцёла і акунуліся ў атмасферу таямнічасці і ўнутранага спакою.


Затым адправіліся на базу АСВОД. Ратаўнікі нагадалі дзецям правілы паводзін на вадзе, а кульмінацыяй дня стала катанне на катамаранах і лодцы.

У летніку ў гэты дзень іх чакала гульня “Беларусь – Радзіма мая!”, у якой кожны змагаўся да апошняга, як на сапраўдным тэле-шоу. Перамагло сяброўства і любоў да сваёй краіны. А цёплым надвячоркам у час конкурсу малюнкаў на асфальце кожны адлюстраваў свой любімы куточак Беларусі. Завяршылі дзень ціхай, але важнай размовай пра героя гэтага дня ў летніку – Еўфрасінню Полацкую.
Амалія ЗАДЗЯРЭЙ,
Таццяна АЎЦЫНАВА,
прэс-цэнтр летніка “Эколаг”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga