Раённым аддзелам Следчага камітэта адшукваецца Вадзім Васільевіч Антончык, 19 чэрвеня 1986 года нараджэння, які прапаў без вестак.

Ён жыў па адрасе: г. п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, д. 32, кв. 12.

У 2016 годзе Вадзім Антончык паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю, а з 28 снежня 2025 года перастаў выходзіць на сувязь з роднымі, яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 40 гадоў, рост 160-175 сантыметраў, сярэдняй паўнаты, твар авальны, вочы карыя.

Калі вам што-небудзь вядома, тэлефануйце на нумар 102 або звяртайцеся ў бліжэйшы аддзел міліцыі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации