У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дадзены старт летняму дзённаму летніку “Пазітыў”. У гэтым годзе тут рэалізуецца модульны праект – “Памяць у сэрцы – лета ў руках”.
Галоўная асаблівасць змены – комплексны падыход да арганізацыі вольнага часу дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На працягу 15 дзён выхаванцы ў даступнай форме знаёмяцца з сімваламі, прыродай, гісторыяй і культурай Беларусі.

Дэвіз летніка – “Памяць у сэрцы, лета ў руках – дабро і клопат у нашых справах!”. Змест праекта раскрываецца праз чатыры модулі: “Майструем цяпло” – творчыя майстэрні; “Клапоцімся заўсёды”– сацыяльна значныя справы; “Вывучаем сэрцам” – заняткі аб родным краі; “Сябруем моцна” – камандныя гульні.

У кожным модулі выхаванцы становяцца даследчыкамі ў пасільнай для іх ролі. Усе дзеці аб’яднаны ў адну дружную каманду. Акцэнты змены зроблены на гульню, спорт, творчасць і стасункі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga