Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў завяршыла навучальны год справаздачным канцэртам юных музыкантаў і педагогаў.

Ва ўтульнай зале навучальнай установы сабраліся бацькі, родныя навучэнцаў і госці, нераўнадушныя да музыкі і мастацтва.

Вядучыя мерапрыемства, настаўнікі школы мастацтваў Людміла Раманава і Карына Кашко прадставілі галоўных зорак канцэртнай праграмы – лаўрэатаў, дыпламантаў рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У гэтым навучальным годзе музыканты і калектывы Дзятлаўшчыны былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Львяня”, ХХХІІІ абласнога адкрытага конкурсу імя Канстанціна Горскага, абласнога адкрытага конкурсу вучняў сельскіх школ і іншых. Гукі баяна, домры, гітары, фартэпіяна і скрыпкі, а таксама кранальныя песні ў сольным і калектыўным выкананні зрабілі гэту сустрэчу па-сапраўднаму цёплай і душэўнай.







Настаўнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў адзначылі, як за год вырас узровень выканальніцкага майстэрства іх падапечных, падзякавалі бацькам за супрацоўніцтва і ўдзел у жыцці сваіх дзяцей, пажадалі школьнікам яркіх, насычаных падзеямі канікулаў. Таксама папрасілі нават у час адпачынку не забываць пра свой любімы інструмент.







Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае