Наперад па дарозе здароўя

На працягу 2025-2026 навучальнага года на базе гімназіі №1 горада Дзятлава для навучэнцаў пятых класаў рэалізоўваўся праект “Наперад па дарозе здароўя”. Заключным мерапрыемствам у маі было правядзенне дня здароўя “Сардэчна запрашаем у Краіну здаравякоў!”. Спецыяліст Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і ўдзельнікі праекта “падарожнічалі па станцыях здароўя”.

Мы не курым, не атручвайце нам жыццё

У рамках праекта “Наваельня – здаровы пасёлак” і раённай акцыі “Беларусь супраць тытуню” для навучэнцаў сёмага класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук праведзена гадзіна інфармавання. Спецыяліст Дзятлаўскага райЦГЭ расказала аб наступствах пасіўнага курэння на арганізм чалавека, а таксама адзначыла, што бясшкодных цыгарэт не бывае.

Пагаварылі і аб ужыванні моладдзю электронных цыгарэт, якія лічацца бяспечнай альтэрнатывай курэнню. Аднак навуковыя даныя сведчаць пра адваротнае: вэйпінг уяўляе сур’ёзную пагрозу для здароўя, асабліва для арганізма, які расце.

Наталля ЮРЭНЯ,
інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации