Пытанне: якія правілы дзейнічаюць пры паступленні па мэтавым накіраванні, якія яшчэ льготы прадугледжаны?

Адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Рэалізацыя права дзіцяці на паступленне па мэтавым накіраванні дае добрую магчымасць бясплатнага навучання і гарантаванага працаўладкавання. Абітурыенты, якія паступаюць на ўмовах мэтавага дагавора, здаюць адзін унутраны ўступны іспыт у вуснай або практычнай форме па навучальным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага іспыту.

Пры паступленні ў ВНУ ёсць і шэраг ільгот, пра якія павінны ведаць абітурыенты. Па-першае, гэта тычыцца навучэнцаў профільных класаў педагагічнай скіраванасці: калі ў такога выпускніка па профілі стаіць 8 балаў, а па астатніх прадметах не ніжэй за 7, то ён залічваецца на педагагічную спецыяльнасць па выніках субяседавання. Такая ж ільгота і ў выпускнікоў інжынерных класаў, якія могуць быць залічаны па выніках субяседавання. Яшчэ адна катэгорыя выпускнікоў-ільготнікаў – навучэнцы Беларускага нацыянальнага тэхнапарка, якія атрымалі рэкамендацыю назіральнага савета тэхнапарка. Яны без экзаменаў могуць стаць студэнтамі любой ВНУ Беларусі. Ёсць ільгота і ў выпускнікоў аграрных класаў, якія пры наяўнасці мэтавага дагавора і бала атэстата не ніжэй за 6 на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці могуць быць залічаны па выніках субяседавання.     

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации