У Дзятлаўскім райвыканкаме адбылася сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з дэпутатамі вучнёўскай палаты моладзевага савета пры раённым Савеце дэпутатаў і каардынатарам дзейнасці палаты Ірынай Мішчанка.

Аляксандр Станіслававіч пагутарыў з моладдзю, пазнаёміў са сваёй дзейнасцю, узгадаў пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыю, пацікавіўся інтарэсамі і праблемамі навучэнцаў.



Школьнікі прыйшлі на сустрэчу са сваімі ініцыятывамі. Яны расказалі, што з мая гэтага года па прапанове членаў раённага савета ГА “БРПА” сумесна з дэпутатамі моладзевага савета запускаецца новы праект, закліканы расказаць пра самыя яскравыя падзеі і людзей нашага раёна. Праект “Дзятлаўшчына ў аб’ектыве: гісторыі поспеху і добрых спраў” будзе рэалізаваны ў фарматах відэаролікаў, артыкулаў, выпускаў прэс-рэлізаў, дайджэстаў. Вынікам яго дзейнасці стане стварэнне блога або Тэлеграм-канала “#Район_в_фокусе”. Навучэнцы запэўніваюць, што іх праект зможа стварыць адзіную інфармацыйную прастору, дзе кожны жыхар будзе мець магчымасць даведацца пра тое, што адбываецца ў раёне, натхніцца прыкладамі іншых і адчуць сябе часткай вялікага і згуртаванага грамадстава.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў падтрымаў гэту ідэю і прапанаваў у выпадку неабходнасці звяртацца да яго па дапамогу.


Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga