У рамках Года беларускай жанчыны ў Дзятлаўскім РУП ЖКГ прайшлі прававая асвета па тэме “Асаблівасці рэгулявання ўмоваў працы жанчын праз прызму Працоўнага кодэкса і працоўнага дагавора” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Перад калектывам камунальнікаў выступілі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Андрэй Кардаш, прававы інспектар працы Анастасія Паляшчук, інспектар па рабоце з прафсаюзнымі арганізацыямі Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Святлана Скабелка, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго.

У ходзе сустрэчы абяркоўваліся нюансы афармлення камандзіровак, працоўных адпачынкаў жанчын, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў, іх правы на адпачынак, рэгуляванне працоўнага тыдня і іншыя тэмы.

На прыём у прафсаюз таксама звярнуліся прадстаўніцы жаночай паловы калектыву Дзятлаўскага РУП ЖКГ з пытаннямі: ці можа шматдзетная маці прэтэндаваць на прадастаўленне вольнага ад работы дня штотыдзень, калі бацька самазаняты, ці патрэбна ўносіць змяненні ў працоўны кантракт работніка ў сувязі са змяненнем заканадаўства, у якіх выпадках наймальнік абавязаны ўлічваць меркаванне работніка пры складанні графіка працоўных водпускаў.

На гэтыя пытанні заяўніцы атрымалі адказ у час прыёму.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации