Красавік, субота, весні дзень,
Сонца свеціць і сады ў белі.
На палях сяўба ідзе даўно,
І ад птушак сэрцы захмялелі.

І ніхто не думаў, не гадаў,
Што бяда вужакай падкрадзецца,
Вострую нябачную стралу
Выпусціць у самае ў сэрца.

І падзеліць землі надвая,
І гісторыю зямлі падзеліць,
Нас усіх на “да” і на “пасля”,
Беларусаў прыпяцкіх расселіць,

З гнёздаў родных, бацькаўскіх сарве,
Нібы ліст пагоніць адарваны.
А Чарнобыль стане назаўжды
Знакам незагоенае раны.

Сорак год мінула з той пары,
Многае змянілася на свеце,
Выраслі і ў жыццё пайшлі
Першыя чарнобыльскія дзеці.

Ажыла зямля пасля бяды,
Зноў сады, палі закрасавалі.
Адступіла ліха, адышло,
Лашчыць вецер сонечныя далі.

Беларусы ўсё перамаглі,
Здолелі Чарнобыля пазбыцца.
Паглядзі, у полі за сялом
Пыл сяўбы вясновае клубіцца.
Алена Абрамчык

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации