У навучэнцаў і педагогаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў новыя дасягненні. Якія ўзнагароды яны паклалі ў свае скарбонкі, расказала дырэктар установы Ала Барысенка:

– На пачатку красавіка нашы юныя музыканты прынялі ўдзел у абласной музычна-тэарэтычнай алімпіядзе “Эфект Моцарта”, прысвечанай 270-годдзю з дня нараджэння кампазітара Вольфганга Моцарта. Яна праходзіла ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы, ацэньвалі работы ўдзельнікаў музыказнаўцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, музычных каледжаў Гродзенскай вобласці. Вынікам правільна выкананых творчых заданняў па прадметах сальфеджыа і музычная літаратура сталі ўзнагароды навучэнцаў: Назар Грыцук заваяваў дыплом лаўрэата ІІ ступені, Дар’я Ступчык – дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Рыхтавалі вучняў да творчага спаборніцтва настаўнікі Людміла Раманава і Аксана Бекер.

Новы каляндарны год ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” і яго кіраўнік Алена Кашко пачалі з паспяховага пацвярджэння звання “ўзорны”. Бесперапынная работа юных музыкантаў атрымала дастойную ацэнку ў намінацыі “інструментальны ансамбль” на VIII адкрытым абласным конкурсе юных талентаў сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў “Вясёлка надзей”, які адбыўся ў горадзе Навагрудку. “Зорачкі” заваявалі дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

Пачуць выступленне юных талентаў Дзятлаўшчыны можна будзе ў час канцэртаў, прысвечаных дзяржаўным святам, а таксама на выніковым канцэрце школ мастацтваў раёна. Бліжэйшае выступленне навучэнцаў адбудзецца ўжо 9 мая.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации