Для тых, каму ўжо споўнілася 14 гадоў, хто актыўны і не можа сядзець без справы, хоча карысны працоўны вопыт, а таксама займець самастойнасць і свае грошы, 14 і 15 красавіка ў Дзятлаве ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізаваны моладзевы кірмаш вакансій. Старшакласнікі, якія на летніх канікулах плануюць не толькі адпачыць, але і праявіць сябе ў камандзе, зарабіць на кішэнныя расходы, прыйшлі пазнаёміцца з прапануемымі вакансіямі для працаўладкавання.

– Моладзевы кірмаш вакансій дае вам магчымасць правесці лета з карысцю – папрацаваць, – звярнулася да навучэнцаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Праца ў калектыве – гэта добрая нагода набыць жыццёвы вопыт, паспрабаваць сябе ў пэўнай спецыяльнасці, што можа паўплываць на выбар будучай прафесіі. Сёння вы зможаце пазнаёміцца з наймальнікамі.

Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань пазнаёміла школьнікаў з варыянтамі працаўладкавання – гэта індывідуальнае, непасрэдна да наймальніка; праца ў студатрадзе; працаўладкаванне на часовыя дадаткова створаныя рабочыя месцы ў школах. Сёлета ў Дзятлаўскім раёне ёсць 239 вакансій, з якімі можна пазнаёміцца на кірмашы або электронным рэспубліканскім банку вакансій.

Больш падрабязна на працы ў саставе студэнцкіх атрадаў спынілася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Адзначыла, што ў нашым раёне працуюць экалагічныя атрады – у лясгасе; сэрвісныя – у Дзятлаўскім РУП ЖКГ, цэнтральнай раённай бальніцы; сельскагаспадарчыя – на базе сельгасарганізацый. Расказала, што неабходна для таго, каб прыняць удзел у студатрадах, аб плюсах такой работы.

Дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ўжо маюць працоўны вопыт у час канікулаў, плануюць і гэтым летам працаўладкавацца.

– Я хачу ўладкавацца афіцыянтам у санаторый “Альфа Радон” і паспрабаваць сябе ў дадзенай сферы, магчыма, гэта паспрыяе майму выбару прафесіі, – гаворыць Ангеліна Барысевіч.

Яраслаў Чарныш і Валерыя Яраш таксама вызначыліся з месцам працы на летніх канікулах, яны поўныя аптымізму і ўпэўненыя ў сваіх сілах:

– Працаваць на новым месцы, знаёміцца з людзьмі, набываць пэўны вопыт – гэта, лічым, цудоўна. Ды і самім грошай зарабіць таксама вельмі добра.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации