Дыпломам за трэцяе месца Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХІХ рэспубліканскім конкурсе “Энергамарафон” узнагароджаны навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Віталь Місцюкевіч (педагогі-кіраўнікі Кацярына Латушка і Мая Якаўчык).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў сталічным Доме моладзі. У фінале за званне лепшых змагаліся 153 юныя канкурсанты з розных куткоў Беларусі. Ужо 19 гадоў запар конкурс уносіць асаблівы ўклад у фарміраванне культуры спажывання энергарэсурсаў у падрастаючага пакалення беларусаў.

Нагадаем, што наш юны зямляк прадстаўляў свой праект-гульню “ЭнергаГродзеншчына: шлях да ЭКА-будучыні” ў намінацыі “Гейміфікацыя ў энергазберажэнні” ў паднамінацыі “Настольная гульня” і спачатку стаў пераможцам абласнога этапу, а затым паспяхова прадставіў Гродзенскую вобласць у рэспубліканскім фінале конкурсу.  

Гульня, якую прадстаўляў Віталь Місцюкевіч, вучыць энергаэфектыўным паводзінам праз праходжанне іспытаў, назапашванне энергабалаў за рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і рэалізацыю праектаў энергазберажэння. У час яе вучэбны матэрыял інтэгруецца ў жыццёвы вопыт: праз практычныя заданні і мадэлі адказных паводзінаў дзеці вучацца рабіць сваё рэальнае жыццё больш эфектыўным і камфортным.

– Вы паспяхова прайшлі праз усе этапы конкурсу і дастойна прадставілі свае рэгіёны. Вашы дасягненні – вынік упартай працы, мэтанакіраванасці і імкнення да дасканаласці. Вы даказалі, што разам мы можам дасягнуць вышынь і ўнесці значны ўклад у развіццё культуры энергаспажывання ў нашай краіне, – павіншаваў пераможцаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Карэцкі.

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации