Тыдзень дзіцячай кнігі – самае чаканае свята для ўсіх юных аматараў чытання. Штогод яно збірае разам тых, хто ведае: кніга – гэта лепшы сябар і самы цікавы суразмоўца. Не выключэнне і сёлета.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы атмасфера цудаў адчувалася адразу: амаль з парога гасцей сустракалі любімыя казачныя героі – Чабурашка і вясёлы Янот, якія запрасілі дзяцей у незабыўныя прыгоды з кнігай. Разам з персанажамі дзеці прайшлі праз іспыты, якія падрыхтавала для іх каралева Кніга.

У “Загадкавых рыфмах” дзеці павінны былі праявіць кемлівасць і хуткасць, падбіраючы рыфмы да казачных вершаў або адгадваючы зашыфраваныя імёны герояў па рыфмаваных падказках.

У “Кніжнай мітусні” ўдзельнікі наводзілі парадак у пераблытаных казках, вярнулі рэчы іх уладальнікам, расставілі падзеі ў правільным парадку.

КонкурсЧароўныя словы праверыў на веданне заклінанняў і знакамітых цытат. Дзеці ўзгадвалі фразы, якія дапамагаюць адчыняць дзверы, выклікаць джынаў ці здзяйсняць цуды ў кніжным свеце.

 А ў “Кніжным лабірынце” трэба было знайсці выйсце з заблытанай гісторыі, адказваючы на пытанні па змесце розных твораў, каб крок за крокам наблізіцца да перамогі.

Кульмінацыяй сустрэчы стала з’яўленне Захавальніка Кніг. Гэты мудры персанаж узнагародзіў дзяцей за іх кемлівасць і любоў да чытання і адкрыў галоўную тайну: кожная прачытаная кніга робіць чалавека мацнейшым, а яго ўяўленне – бязмежным. Разам з каралевай Кнігай дзеці далі ўрачыстае абяцанне чытача – верна сябраваць з кнігай і адкрываць яе кожны дзень.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации