Здаровыя зубы – прыгожая ўсмешка

Каб з самага ранняга ўзросту прывіць правільныя звычкі і пазбегнуць праблем з зубамі, педагогі фарміруюць у выхаванцаў асноўныя прынцыпы прафілактыкі. У рамках праекта “Казлоўшчына – здаровы паселак” да Сусветнага дня здароўя поласці рота выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада пынялі ўдзел у гутарках “Беражыце зубы з дзяцінства”, “Што шкодна для зубоў?”. Сюжэтна-ролевая гульня “Стаматолаг” дапамагла дзецям у рашэнні праблемнага пытання, чаму баляць зубы. Да малодшых выхаванцаў завітала медыцынская сястра з зубной шчоткай, правяла практыкум, як правільна даглядаць зубкі.

Урок бяспекі ад АСВОД

Прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту правілам паводзін паблізу вадаёмаў і водных аб’ектаў, адбылося ў Новаяльнянскім дзіцячым садзе. Супрацоўнік АСВОД прадэманстраваў сродкі выратавання і расказаў, чаму важна выконваць правілы бяспекі на вадзе. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні і слухалі адказы.
Да Міжнароднага дня Зямлі

Удзельнікі дашкольнага лясніцтва “Баравічок” дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава выйшлі на зялёны патруль. Яны наладзілі сапраўдную рэкламную кампанію ў абарону прыроды. Узяўшы ў рукі плакат, рэкламныя памяткі да Дня Зямлі, яны запрасілі ўсіх дзяцей, бацькоў і супрацоўнікаў сада да ўдзелу ў экалагічных акцыях.
У час акцыі “Новая хатка для шпака” выхаванцы сярэдняй групы № 10 разам з бацькамі і выхавальнікам развесілі падрыхтаваныя загадзя шпакоўні на тэрыторыі дзіцячага сада, а для малодшых груп правялі агітбрыгаду, расказаўшы, чаму так важна клапаціцца пра птушак.

Дзякуючы акцыі “Пасадзі дрэва – азеляні горад”, на тэрыторыі ўстановы з’явіліся новыя саджанцы. Кожны ўнёс свой уклад: хто трымаў дрэўца, а хто акуратна прысыпаў карані зямлёй.
У рамках акцыі “Беражы прыроду – сартуй адходы” дзеці вучыліся не проста выкідваць смецце, а даваць яму другое жыццё. Юныя эколагі таксама навялі парадак не толькі на сваіх гульнявых пляцоўках, але і аказалі дапамогу прыбіральшчыку тэрыторыі на спартыўнай пляцоўцы.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga