Тэма

Пакупкі ў інтэрнэце – гэта зручна

Праблема

Сацыяльнай сеткай Instagram карыстаюцца не толькі прадаўцы, але і махляры

Слова спецыяліста

Вольга Жыбко, следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта:

– Пакупкі ў інтэрнэце ўжо сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Аднак нягледзячы на наяўнасць маркетплэйсаў, дастатковай папулярнасцю карыстаюцца пакупкі праз сацыяльную сетку Instagram. У ёй ёсць шмат акаўнтаў, якія прапаноўваюць шырокі выбар тавараў, пачынаючы ад адзення і абутку, заканчваючы мэбляй і гаджэтамі па выгадных цэнах. На жаль, гэта прываблівае не толькі пакупнікоў, але і махляроў, якія хочуць хутка і без асаблівых намаганняў атрымаць для сябе фінансавую выгаду. 

Парады карыстальнікам

Першае, на што варта звяртаць увагу, гэта дата стварэння акаўнта і тэрмін размяшчэння публікацый на ім. Як правіла, махляры намечаны на хуткае атрыманне грошай з найменшым укладаннем рэсурсаў і часу, таму публікацыі на падманных акаўнтах найчасцей выкладваюцца на працягу некалькіх дзён, незадоўга да здзяйснення ахвярай пакупкі. Праверыць дату стварэння акаўнта проста: яго трэба адкрыць, у правым верхнім куце знайсці тры кропкі, націснуць на іх і ў акенцы, якое з’явіцца, выбраць раздзел “інфармацыя аб акаўнце”, дзе можна прагледзець дату стварэння, гісторыю змянення назваў, месцазнаходжанне акаўнта.

Па-другое, увагу трэба звяртаць на кошт тавара, супастаўляць яго з тымі, што рэалізуюцца ў магазінах і на іншых віртуальных пляцоўках. Калі цана значна ніжэйшая за рыначную, час насцярожыцца. Калі ж да скідкі дадаюцца яшчэ і акцыі, гэта можа сігналізаваць, што на сувязі з вамі махляры.

Па-трэцяе, пры пакупках у сацыяльнай сетцы Instagram не лішнім будзе прагледзець водгукі на гэты інтэрнэт-магазін, праверыць рэгістрацыю юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка праз адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які знаходзіцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце. Праз гэты рэсурс іх можна праверыць як па УНП, так і па назве.

Варта ведаць

Многае аб прадаўцы можа “расказаць” спосаб аплаты. Варта насцярожыцца, калі адразу патрабуюць стопрацэнтную перадаплату тавара, а таксама паслугаў па яго перасылцы, больш за тое, яшчэ і адправяць спасылку для ажыццяўлення аплаты, дзе трэба будзе ўвесці пароль ад сваёй банкаўскай карткі.

Каб пазбегнуць падманаў, аплату трэба старацца ажыццяўляць пасля атрымання тавараў, напрыклад, накладзеным плацяжом.

Будзьце ўважлівыя

Нават выкананне ўсіх гэтых правілаў пры пакупках у сацыяльных сетках не заўжды дазваляе вызначыць патэнцыйнага махляра, таму да пакупак у інтэрнэце заўжды неабходна падыходзіць з адказнасцю і розумам.  

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации