Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў па выніках работы арганізацыі ў 2025-м і задачах на 2026 год.
– Прафсаюзы рэгіёна аб’ядноўваюць 370 тысяч чалавек у больш чым 2,8 тысячы пярвічных арганізацый. За гэтымі лічбамі стаяць людзі, якія даверылі прафсаюзам абарону сваіх працоўных правоў і сацыяльных гарантый.

У сферы пастаяннай увагі Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў знаходзяцца пытанні аховы працы і прафілактыкі траўматызму. У мінулым годзе тэхнічныя інспектары працы правялі маніторынгі больш чым у 800 арганізацыях вобласці. У выніку выяўленых парушэнняў прыпынялася эксплуатацыя звыш 440 адзінак няспраўнага вытворчага абсталявання і ўчасткаў работ, якія стваралі пагрозу для жыцця і здароўя работнікаў.
Па ініцыятыве абласнога аб’яднання штоквартальна праводзіцца Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму, інфармацыя пра які распаўсюджана на стэндах і ў сацыяльных сетках. Дзякуючы сістэмнай рабоце ўдалося дабіцца зніжэння вытворчага траўматызму ў рэгіёне.

Сёлета прафсаюзы сканцэнтруюцца на ўзмацненні прававой абароны работнікаў, развіцці калектыўна-дагаворнага рэгулявання ў рэальным сектары эканомікі і ўдасканаленні інстытута настаўніцтва для замацавання моладзі на месцах.
Дасягнутыя вынікі і выяўленыя ў працэсе працоўнага маніторынгу прапановы будуць узяты за аснову пры карэкціроўцы Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійных саюзах” і іншых прававых актаў.
Парламентарыі і прафсаюзы рухаюцца ў гэтым кірунку да адной мэты – збалансаванай абароны інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў у сучасных умовах, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga