Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення

Адзіны ўрок пад такой назвай прайшоў напярэдадні Дня жанчын у 9 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Гімназісты гаварылі аб важнай ролі сучаснай жанчыны ў жыцці краіны, якая паспяхова спалучае клопат пра сям’ю, нараджэнне і выхаванне дзяцей з працай і грамадскай дзейнасцю.

Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» гімназіі Крысціна Каткоўская расказала дзецям аб дзейнасці арганізацыі: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям’і і дзяцей, забеспячэнне годнага становішча ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.

Дзевяцікласнікі вырашылі прыняць актыўны ўдзел у праекце «Жаночыя назвы вуліц Дзятлава». 

Сіла, мудрасць і любоў

У 9 “А” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла класная гадзіна, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Школьнікі даведаліся новыя імёны беларускіх жанчын, якія праславілі сваю краіну, унеслі важкі ўклад у яе росквіт. Вядома, гаварылі і пра прадстаўніц нашага раёна, горада, пра маму як галоўную жанчыну ў жыцці кожнага чалавека.

Кульмінацыяй сустрэчы стала абмеркаванне творчага задання –  відэаролікаў з віншаваннем да жаночага дня пад назвай “Падзяка маме”. Вучні з энтузіязмам размеркавалі ролі: хтосьці ўзяў на сябе сцэнарый, іншыя заняліся мантажом, а многія вырашылі запісаць шчырыя відэазвароты прама ў класе. У гэтых кароткіх кадрах гучалі самыя важныя словы ўдзячнасці за бяссонныя ночы, падтрымку і бясконцую веру ў сваіх дзяцей.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации