Сардэчна віншую асабісты састаў, ветэранаў, а таксама ўсіх жыхароў нашага раёна з Днём беларускай міліцыі!
Гэтае свята аб’ядноўвае тых, хто абраў для сябе нялёгкую, але ганаровую прафесію – абараняць закон і справядлівасць. Мы заўсёды памятаем, што за кожным раскрытым злачынствам стаіць карпатлівая праца цэлага калектыву.
Сучасная міліцыя – гэта складаны арганізм, які патрабуе ад супрацоўнікаў высокай кампетэнцыі, стрэсаўстойлівасці і самааддачы. Кожны дзень, рызыкуючы ўласным здароўем, яны забяспечваюць спакой грамадзян, стаяць на варце іх правоў і законных інтарэсаў. Я ганаруся, што ў нашым аддзеле ўнутраных спраў служаць прафесіяналы, для якіх словы “гонар” і “закон” – не пусты гук.
Нізкі паклон нашым ветэранам, якія стваралі гісторыю і заклалі традыцыі мужнасці і годнасці. Вы з’яўляецеся прыкладам стойкасці і адданасці сваёй справе.
Асобныя словы падзякі – нашым сем’ям, якія цярпліва чакаюць нас са службы, і жыхарам раёна за разуменне і падтрымку. Работу міліцыі па-сапраўднаму ацэньваюць людзі. Мы бачым ваш давер і зробім усё, каб наш раён заставаўся тэрыторыяй бяспекі і спакою.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga