24 лютага супрацоўнікамі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна праводзіўся рэйд па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь у месцах стаянкі, прызначаных для аўтатранспарту асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да рэйду далучыўся карэспандэнт газеты “Перамога”.
У ходзе праверкі выяўлены чатыры парушэнні. Аднаму вадзіцелю была вынесена пастанова аб вызваленні ад адміністацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання і спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Тры вадзіцелі атрымалі вусныя заўвагі.

Дзяржаўтаінспектары адзначаюць, што такія рэйды неабходныя і будуць праводзіцца рэгулярна. Яны заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах не толькі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і адзін да аднаго.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga