У Таркачоўскім дзіцячым садзе штодня праходзілі хвілінкі беларускай паэзіі, гутаркі, рухавыя гульні. Была арганізавана выстава кніг “Беларускія чытанкі-забаўлянкі дзецям”. Старэйшыя выхаванцы групы паказалі пастаноўку беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. Займальна прайшла забава “Свята роднай мовы”. Бацькі выхаванцаў прынялі ўдзел у акцыі “Падары слоўца – атрымай верш”. Для іх была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры, падрыхтаваны  інфармацыйныя лісткі, у якіх размяшчаліся  практычныя парады бацькам па фарміраванні навыкаў стасункаў дзяцей на беларускай мове.

Выхаванцы спецыяльнай групы і групы інтэграванага навучання і выхавання дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, выконваючы ролю персанажаў беларускага фальклору. Кожны дзень дзеці сустракаліся з галоўнымі дзеючымі асобамі гульняў: катом Катафеем, калючым Вожыкам, вясёлай Казой, добразычлівай беларусачкай Аленкай. У час гульняў дзеці размаўлялі па-беларуску, а гэта спрыяе авалоданню роднай мовы.

Першакласнікі cярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы таксама прынялі ўдзел у свяце роднай мовы. Яны бліскуча адказалі на пытанні чэленджу-конкурсу “Далучы сваю далонь”, адрасавалі роднай мове пажаданні росквіту, незалежнасці, святла, міру, зычылі шанаваць нашу мову, развіваць і берагчы яе. 

У  групах дзіцячага сада № 2 г. Дзятлава да Дня роднай мовы  аформлены тэматычныя кніжныя выставы “З любоўю да роднага слова”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў садзе на працягу дня.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні, выхаванцы старэйшых груп прадэманстравалі свае веды ў турніры “Па старонках беларускіх казак”. Беларуская гасцёўня раскрыла свае дзверы у группе сярэдняга ўзросту. Не засталіся без удзелу і малодшыя выхаванцы. Героі беларускіх казак прысутнічалі на працягу дня з дзецьмі: гучалі пацешкі, песенькі. Героі казак гулялі з дзецьмі ў гульні, запрашалі ў тэатр.

У Новаяльнянскім дзіцячым садзе адбыўся музычны занятак для дзяцей групы інтэграванага  навучання і выхавання пад назвай “Чароўныя напевы роднай мовы”. Разам з выхавальнікам дзеці спявалі знёмыя ім песні на беларускай мове, ігралі беларускую народную мелодыю “Полька Янка” на беларускіх інструментах у дзіцячым шумавым аркестры. Таксама імправізавалі танцавальныя рухі пад музыку з выкарыстаннем традыцыйных беларускіх матываў, гулялі ў народныя беларускія гульні .

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации