20 лютага прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры райвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі.

На павестцы дня значылася некалькі пытанняў: разгляд прадстаўлення пракуратуры Дзятлаўскага раёна “Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы”; падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2025 год; стан умоваў працы работнікаў на прамысловых прадпрыемствах; эфектыўнасць функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы ў Дзятлаўскім раёне  ў мінулым годзе, прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне вытворчага траўматызму ў 2026 годзе.

Вадзім Бялятка агучыў прадстаўленне пракуратуры, кіраўнікі арганізацый раёна, дзе былі дапушчаны няшчасныя выпадкі  на рабочым месцы, далі тлумачэнні. Разам з членамі камісіі яны абмеркавалі, якія меры неабхода прымаць для выпраўлення сітуацыі.

Па выніках раённага агляду-конкурсу, на які паступіла 35 заявак ад арганізацый і прадпрыемстваў раёна, былі вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: сярод арганізацый невытворчай сферы лепшым прызнаны калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый (262,5 бала). З ліку арганізацый вытворчай сферы колькасцю работнікаў да 100 чалавек – ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (271 бал), з колькасцю работнікаў ад 101 да 200 – ТАА “РоданАграПол” (137,3 бала), ад 201 чалавека –  ААТ “Граніт-Агра” (250 балаў).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации