Алена Пасюта, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”:

– З кожным годам мы аддаляемся ад часоў Вялікай Айчыннай вайны, усё менш застаецца ў жывых сведкаў тых страшных падзей, таму адыходзіць іх вастрыня. Штогод на Зямлі праходзіць да 50 ваенных канфліктаў, гіне шмат людзей. На жаль, гісторыя паўтараецца: ваенныя дзеянні бліжэй падступаюць да межаў нашай дзяржавы. Актуальней гучыць тэма аб абарончай здольнасці беларускай арміі і патрыятызме ў сучасных умовах.

Дзякуючы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, калі ён узначаліў нашу маладую дзяржаву, роля арміі пачала ўзрастаць. Сёння мы давяраем абаронцам Радзімы. Калі ацаніць міжнародную абстаноўку і сітуацыю па перыметры краіны, становіцца зразумелай каштоўнасць мірнага неба над галавой. На жаль, ранейшыя міжнародныя мірныя дагаворы страцілі свой сэнс: краіны выходзяць з іх і, варта разумець, рыхтуюцца да вайны. Беларусы таксама павінны быць гатовыя да любых падзей, у тым ліку эмацыянальна і інфармацыйна, каб унутры грамадства не нарасталі негатыўныя рэакцыі, якія мы перажывалі ў 2020 годзе.

У Беларусі ёсць усё для шчаслівага жыцця: умовы працы, магчымасці для самарэалізацыі і заробку, а галоўнае: беларусы ў незалежнай краіне могуць самі вырашаць, што будаваць, рамантаваць, набываць. Аднак суседнія дзяржавы так нарошчваюць ваенны патэнцыял, што і нам варта на гэта звяртаць увагу. Да 2030 года 5 % ВВП краін-суседак будзе скіравана на ўзбраенне. Вайна – гэта заўжды магчымасць прыкрыць сваю эканамічную няздольнасць або наадварот нарасціць эканамічны патэнцыял, бо ваенныя дзеянні прыносяць прыбытак. Напрыклад, ва Украіне ніводная заходняя краіна не ваюе, аднак яны скідваюць туды старое ўзбраенне і даюць грошы, што будуць патрачаны менавіта на гэта ўзбраенне. Ідзе вайна супраць славянскага свету, мэта якой – каб славяне самі знішчылі ўласную нацыю, самую моцную, якую раней ніхто не перамог. Раздзяліць народ проста: адняць у яго мову, гісторыю, а потым і тэрыторыі. Для беларусаў гэта пэўны ўрок: мы павінны быць моцнымі, не ўспрымаць фэйкаў, якія ідуць звонку, дакладна разумець, што самі з’яўляемся гаспадарамі на ўласнай зямлі, і толькі ад нашых адносінаў залежыць, ці змогуць нас зламаць псіхалагічна. Цяпер з’яўляецца нямала правакацый: побач у Літве наогул мяркуюць пабудаваць палігон, устанавіць ваенную тэхніку. Беларусь павінна заўжды быць на варце. Для гэтага праводзяцца вучэнні, правяраецца баявая гатоўнасць, актыўна вядуцца работы па мадэрнізацыі ваенна-прамысловага комплексу і арміі, на баявое дзяжурства заступілі расійскія ракеты “Арэшнік”. Калі будзе ўмацоўвацца ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў, мы зможам адчуваць сябе ў бяспецы і супрацьстаяць агрэсарам.

Адначасова задача беларускага грамадства – выхоўваць патрыётаў, рыхтаваць абаронцаў Айчыны і герояў мірнага часу. Яна вырашаецца за кошт беражлівых адносінаў да нацыянальнай памяці і гісторыі, функцыянавання патрыятычных лагераў, цэнтраў і атрадаў, пошукавай работы, павышэння прэстыжу службы ў арміі. А для мірнага насельніцтва патрыятызм – гарант спакою і ўпэўненасць, што будучыня надзейна абаронена, можна мірна працаваць, развіваць эканоміку, ствараць сем’і, гадаваць дзяцей. Сёння ідзе вайна не толькі за нетры, але і за чалавечыя рэсурсы. Суайчыннікам варта памятаць, што толькі ў роднай краіне для іх ёсць якасная адукацыя, медыцына, сістэма сацыяльнай абароны, магчымасць павышаць кваліфікацыю, адкрываць свой бізнес ці працаваць на вытворчасці. Самае галоўнае – ведаць, што Радзіма ў нас адна, яе трэба любіць, берагчы, умець абараніць, асабліва калі ў свеце так неспакойна.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации