У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне ад бацькі аднаго з навучэнцаў школ раёна, звязанае з арганізацыяй вольнага часу дзяцей на дадатковых школьных канікулах, якія праходзяць з 16 па 22 лютага.

– Прачытаў у навінах, што ў Гродне на дадатковых канікулах працуе школьны лагер. Чаму ў нас такога няма? Дзяцей не ўсім ёсць з кім пакінуць, – пацікавіўся ён.

На пытанне дала адказ начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Аддзел адукацыі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе аб тым, што традыцыйна ў перыяд асенніх, зімовых, вясновых, летніх канікулаў на базе ўсіх установаў агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца работа выхаваўча-аздараўленчых лагераў. Іх адкрыццё ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе на падставе заяваў законных прадстаўнікоў навучэнцаў на імя кіраўніка ўстановы адукацыі. Адкрыццё выхаваўча-аздараўленчых лагераў ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заяўкі арганізатара лагера ў аддзел адукацыі раённага выканаўчага камітэта не пазней, чым за два месяцы да канікулаў, якія адбудуцца адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 6 ад 03.01.2025 “Аб парадку пацвярджэння гатоўнасці лагераў да работы ў перыяд канікулаў”. У сувязі з тым, што заявак ад установаў адукацыі на арганізацыю выхаваўча-аздараўленчых лагераў у перыяд дадатковых канікулаў для вучняў 1 і 2 класаў у лютым 2026 года не паступала, адкрыццё лагераў не ажыццяўлялася.

Варта звярнуць увагу бацькоў, што ў перыяд дадатковых канікулаў навучэнцы 1 і 2 класаў могуць наведваць установу адукацыі, дзе для іх арганізуюць дадатковыя пазакласныя заняткі па вучэбных прадметах, забаўляльныя мерапрыемствы, аб’яднанні па інтарэсах у адпаведнасці з раскладам заняткаў. Установы адукацыі адкрыты да дыялогу з бацькамі па пытаннях занятасці дзяцей у перыяд канікулаў.   

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации